Польшча адкрые прэс-цэнтр для СМІ на мяжы з Беларуссю

Польскі ўрад адкрые ў пятніцу, 3 снежня, прэс-цэнтр для польскіх і замежных журналістаў, якія маюць намер асвятляць праблему міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на партал «Onet».

Цэнтр плошчай 200 квадратных метраў пабудавалі за два тыдні. Фота onet.pl​

Цэнтр плошчай 200 квадратных метраў пабудавалі за два тыдні. Фота onet.pl​


Прэс-цэнтр плошчай 200 квадратных метраў размешчаны ў вёсцы Паплаўцы (Падляскае ваяводства). Яго пабудавалі з кантэйнераў за два тыдні. Тут ёсць інтэрнэт і асобная паркоўка, а таксама электрагенератар на выпадак праблем з электразабеспячэннем.
Працаваць у цэнтры могуць адначасова 20-30 журналістаў. Кожны дзень для іх будуць праводзіцца дзве прэс-канферэнцыі.