Еўракамісія прапанавала часова спрасціць працэдуры прадастаўлення прытулку. Польшча ідэю адпрэчыла

Еўракамісія прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі часовыя меры дзеля спрашчэння працэдуры прадастаўлення прытулку мігрантам на мяжы з Беларуссю. Амбасадар Польшчы пры ЕС назваў гэтую прапанову "контрпрадуктыўнай", паведамляе www.dw.com.

Фота www.bbc.com

Фота www.bbc.com

Польскія ўлады адпрэчылі меры, прапанаваныя Еўрапейскай камісіяй для ўрэгулявання сітуацыі з мігрантамі на мяжы з Беларуссю. Падаўжэнне тэрмінаў рэгістрацыі і разгляду хадайніцтваў аб прытулку з'яўляецца контрпрадуктыўным, заявіў пасол Польшчы пры Еўрапейскім Саюзе Анджэй Садось у сераду, 1 снежня. На яго думку, працэс прадастаўлення прытулку мігрантам павінен быць цалкам прыпынены.

У сувязі з наплывам мігрантаў, перш за ўсё з краін Блізкага Усходу, ля знешніх межаў ЕС з Беларуссю Еўракамісія прапанавала Польшчы, Літве і Латвіі ўвесці часовыя — на бліжэйшыя паўгода — меры для спрашчэння працэдуры прадастаўлення прытулку. Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Еўрапейскай камісіі, апублікаваным 1 снежня, калі прапанова Бруселя будзе прынята, у дзяржаў Еўрасаюза з'явіцца магчымасць павялічыць тэрмін рэгістрацыі прашэнняў пра прытулку да чатырох тыдняў замест цяперашніх ад 3 да 10 дзён, прычым на строга вызначаных памежных кантрольна-прапускных пунктах. Гэта дазволіць правяраць хадайніцтвы непасрэдна на мяжы, прычым працягласць усёй працэдуры можа скласці да 16 тыдняў.