Зноў «дзірка». Санкцыі ЕС не закрануць доўгатэрміновыя экспартныя кантракты на пастаўку калію
Новы, пяты пакет санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі пакіне беларускім уладам магчымасць экспартаваць калійныя ўгнаенні праз Літву.
![01_13_1.jpg 01_13_1.jpg](/img/v1/images/01_13_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэтае выключэнне паведаміў кіраўнік Мінабароны Літвы Арвідас Анушаўскас, выказаўшыся пры гэтым супраць падобнай практыкі, паведамляе АФН.
«Калі мы хочам, каб санкцыі былі эфектыўнымі, яны павінны быць усеабдымнымі і не прадугледжваць выключэнняў», — заявіў Анушаўскас.
Па словах міністра, у падрыхтаваным пакеце такія выключэнні ёсць па доўгатэрміновых кантрактах з ААТ «Беларуськалій».
Пастанова аб пятым пакеце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі будзе апублікаваная ў чацвер у афіцыйным часопісе ЕС.