ЕС ухваліў пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі
Еўрасаюз ухваліў пяты пакет санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на журналіста «Радыё Свабода» Рыкарда Ёзвяка.
Як паведамлялася раней, у санкцыйны спіс уключаныя 17 фізічных асоб і 11 арганізацый у сувязі з міграцыйным крызісам і для сінхранізацыі санкцый ЕС з санкцыямі ЗША.
Рашэнне ЕС будзе апублікавана ў чацвер у афіцыйным часопісе ЕС.