
Асобы, якія трапяць пад санкцыі:
Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў
спецназу Дзяржаўнага памежнага камітэту;
Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь;
Канстанцін Моластаў, начальнік Горадзенскай памежнай групы;
Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;
Ігар Гутнік, начальнік Берасцейскай групы аховы;
Аляксандар Давідзюк, кіраўнік Лідзкага памежнага атраду;
Максім Бутранец, кіраўнік Смаргонскага памежнага атраду;
Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;
Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суду;
Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь;
Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генеральнай пракуратуры;
Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суду;
Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар у фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю;
Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю;
Ганна Сакалоўская, суддзя Калегіі Вярхоўнага суду ў грамадзянскіх справах;
Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ;
Дзмітрый Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суду Беларусі.
Кампаніі і арганізацыі, якія апынуцца пад санкцыямі:
авіякампанія «Белавія»;
турыстычная фірма «Цэнтаркурорт»;
турыстычнае агенцтва «Оскартур»;
гатэль «Мінск»;
гатэль «Планета»;
Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ);
авіякампанія Cham Wings Airlines (Сірыя);
пашпартна-візавы цэнтар VIP Grub (Турцыя);
«Гродна Азот»;
«Беларусьнафта»;
«Гродна Хімвалакно»;
«Белшына».
Гэта будзе пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Яны пакараныя за тое, што дапамагалі антыдэмакратычнай палітыцы сваімі дзеяннямі або фінансава, адзначаюць крыніцы.