Вывазны рэйс з Мінска ў Ірак, які мусіў стаць апошнім, адменены
Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
![1101654hadd2t46.jpg 1101654hadd2t46.jpg](/img/v1/images/1101654hadd2t46.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Да гэтага былі адмененыя рэйсы 28 і 29 лістапада, нагадвае «Наша Ніва».
Учора прэс-сакратар Міністэрства міграцыі і перамешчаных
асобаў Ірака Алі Абас Джахангір заяўляў, што рэйс 30 лістапада павінен быў
стаць апошнім.
Дагэтуль, паводле іракскага боку, было вывезена 1876
чалавек.
Раней беларускія ўлады ацэньвалі колькасць мігрантаў у Беларусі ў памеры ад 5 да 7 тысяч чалавек.