Кідалі камяні і петарды: Памежслужба Польшчы распавяла пра начныя спробы мігрантаў перайсці мяжу

У ноч на аўторак група мігрантаў спрабавала сілай прарвацца ў Польшчу, паведамілі ў польскай Памежнай службе. Інцыдэнт адбыўся на ўчастку каля мястэчка Шудзялава ў 2.30.

migrants_30_11.jpg

«Група агрэсіўных замежнікаў спрабавала сілай перасекчы беларуска-польскую мяжу», — расказалі ў ведамстве.

Там таксама адзначылі, што ў бок польскіх афіцэраў і салдат ляцелі «камяні, металічныя трубкі і петарды» (відэа). Спроба парушэння мяжы была спыненая.

Усяго за панядзелак, 29 лістапада, з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 134 чалавекі, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.

Двух грамадзян Украіны затрымалі за дапамогу нелегальным мігрантам.

Паводле «Еўрарадыё».