Wargaming паведаміў, што сыходзіць з Расіі і Беларусі

Беларуская кампанія Wargaming, якая стварае відэагульні, абвясціла аб рашэнні пакінуць Расію і Беларусь. Самы вядомы праект студыі — World of Tanks. «Wargaming таксама пачала працэс закрыцця сваёй студыі ў Мінску (Беларусь)», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

wargaming_2.jpg

Кампанія нечакана выступіла з заявай, што згортвае бізнес у Расіі і Беларусі. Заяву кампанія апублікавала на сваім афіцыйным сайце:

"У апошнія тыдні Wargaming праводзіць стратэгічны агляд бізнесу па ўсім свеце. Кампанія вырашыла, што не будзе валодаць або кіраваць якім-небудзь бізнесам у Расіі і Беларусі і пакіне абедзве краіны.

З 31 сакавіка кампанія перадала свой бізнэс live games у Расіі і Беларусі мясцоваму кіраванню Lesta Studio, якая больш не звязаная з Wargaming. Кампанія не атрымае прыбытку ад гэтага працэсу ні сёння, ні ў будучыні. Хутчэй наадварот, мы чакаем, што панясм істотныя страты ў выніку гэтага рашэння.

Мы завершым аператыўны пераход з усёй належнай хуткасцю, аднак захоўваючы пры гэтым поўнае выкананне ўсіх законаў і забяспечваючы пастаянную бяспеку і падтрымку нашых супрацоўнікаў. На працягу пераходнага перыяду жывыя прадукты застануцца даступнымі ў Расіі і Беларусі і будуць кіравацца новым уладальнікам.

Wargaming таксама пачала працэс закрыцця сваёй студыі ў Мінску (Беларусь).

Мы будзем прадастаўляць як мага больш выхадных дапамог і падтрымкі нашым супрацоўнікам, якія пацярпелі ад зменаў.

Нягледзячы на маштабнасць гэтага рашэння, мы як кампанія ўпэўненыя ў будучыні нашага бізнесу і імкнемся пастаўляць якасныя гульні нашым гульцам».