Украіна: Расія арганізоўвае канал кантрабанды праз Грузію
Расія арганізоўвае канал кантрабанды праз Грузію. Пра гэта заявілі ў Галоўным упраўленні выведкі Мінабароны Украіны і заявілі, што пазіцыя Грузіі ў дачыненні да Расіі ў апошні час выклікае пытанні. А цяпер разглядаецца магчымасць аднаўлення авіязносін паміж Грузіяй і Расіяй, сцвярджаюць у выведцы Украіны, піша korrespondent.net
Акцыя пратэсту ў Грузіі
Расіяне наладжваюць канал кантрабанды падсанкцыйных тавараў, у тым ліку ваеннага прызначэння, праз тэрыторыю Грузіі са згоды палітычнага кіраўніцтва краіны. Пра гэта ў панядзелак, 4 красавіка, паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны.
"З-за ўвядзення міжнародных санкцый РФ пазбавілася магчымасці пастаўкі значнай наменклатуры тавараў ваеннага, падвойнага і грамадзянскага прызначэння. Каб абысці санкцыі, расійскія агенты наладжваюць каналы кантрабанды, якія праходзяць, у прыватнасці, па тэрыторыі Грузіі. Пры гэтым прадстаўнікі грузінскіх спецслужбаў атрымалі ўказанне ад палітычнага кіраўніцтва не перашкаджаць дзейнасці кантрабандыстаў", — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ў Галоўным упраўленні выведкі Украіны паведамляюць, што цяпер разглядаецца магчымасць аднаўлення авіязносін паміж Грузіяй і РФ. Акрамя таго, па даводле выведкі, на сёння вядома пра яшчэ адзін канал пастаўкі ў РФ тавараў ваеннага прызначэння — Усходняя Азія. Праз яго пастаўляюцца ў РФ запчасткі для тэхнікі, электроніка і аптычныя прыборы.