Справу Ірыны Леўшынай і Андрэя Аляксандрава перадалі ў суд

Пракуратура Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу супраць Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай, Дзмітрыя Наважылава і Ірыны Леўшынай.

iryna_leuszyna.jpg

Аляксандраў, Леўшына і Наважылаў мелі ў розны час дачыненне да дзейнасці інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, якое ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Палітвязняў вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса;

  •  "падрыхтоўка з 14 жніўня 2020 года па 12 студзеня 2021 года не менш за 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 2 арт. 342). Гаворка ідзе пра тое, што Аляксандраў і Злобіна перадавалі рэпрэсаваным грошы для аплаты штрафаў і паслуг адвакатаў;
  • "аказанне дапамогі замежнай арганізацыі "БАЙХЭЛП" і яе прадстаўнікам у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (Аляксандраў, Злобіна) (ч. 1 арт. 356)";
  • Аляксандрава, Леўшыну і Наважылава вінавацяць у стварэнні і кіраванні экстрэмісцкай арганізацыяй (ч. 1 арт. 361-1). Гаворка ідзе пра дзейнасць інфармагенцтва БелаПАН у 2020-2021 гадах. Экстрэмісцкай дзейнасцю называецца размяшчэнне матэрыялаў у інтэрнэце;
  •  таксама Аляксандрава і Наважылава вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў як фізічных асоб і як кіраўніцкоў БелаПАН з 2015 года. Шкода дзяржаве ацэньваецца ў памеры каля 450 тысяч рублёў (ч. 2 арт. 243).

Усіх арыштаваных праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Паводле Еўрарадыё