Асуджаных «нашаніўцаў» перавялі ў Магілёў
Палітвязня Андрэя Скурко перавялі ў Магілёў. Аб гэтым паведаміла ягоная жонка Паліна ў фэйсбуку.
![5b84d7d8_35c3_4747_9368_ab956ff185c4_w1023_r1_s.jpg 5b84d7d8_35c3_4747_9368_ab956ff185c4_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/5b84d7d8_35c3_4747_9368_ab956ff185c4_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Таксама перавялі ў калонію і іншага фігуранта справы — Ягора Марціновіча. Ён таксама будзе адбываць пакаранне ў Магілёве.
Крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове або ў буйным памеры).
Прысуд агучылі 15 сакавіка. Суддзя Анжэла Касцюкевіч вынесла вырак: Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прысудзілі па 2,5 года зняволення, як і прасіла пракуратура.
Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко прызнаныя палітвязнямі.