Адміністрацыя калоніі цісне на Марыю Калеснікаву
Сёння, 5 красавіка, стала вядома, што адміністрацыя калоніі можа другі раз за тыдзень накласці спагнанне на Марыю Калеснікаву.

30 сакавіка Марыю
Калеснікаву пазбавілі права на доўгае спатканне з бацькам. Са слоў Марыі,
падставай для спагнання паслужыў нібыта няветлівы зварот да супрацоўніка
калоніі пасля спаткання з адвакатам 24 сакавіка.
Заўтра, 6 красавіка, адбудзецца пасяджэнні камісія ВК-4 у дачыненні да Марыі Калеснікавай. Нібыта Марыя "перабівала" начальніка калоніі падчас працэдуры накладання папярэдняга спагнання.
У залежнасці ад таго, ці будзе накладзена спагнанне і якой строгасці, магчымая сітуацыя, пры якой Марыя будзе прызнаная злоснай парушальніцай парадак адбыцця пакарання. А гэта можа пацягнуць перавод у турму або змяшчэнне ў памяшканне камернага тыпу.