Палітвязень Ціхан Клюкач адбыў тэрмін і з'ехаў з Беларусі
Палітвязень Ціхан Клюкач адбыў тэрмін зняволення і выйшаў на волю 9 сакавіка, паведамляюць праваабаронцы. Пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.
![klukach_tihan__1_.jpg klukach_tihan__1_.jpg](/img/v1/images/klukach_tihan__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
19-гадовы Ціхан Клюкач быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве (арт. 368 КК) і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), паведамляе REFORM.by.
![Ціхан Клюкач: «Заўсёды былі на гэтай зямлі героі» Ціхан Клюкач: «Заўсёды былі на гэтай зямлі героі»](/img/v1/images/kljukacz_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле абвінавачання, 6 верасня ён і палітзняволеная Сафія Малашэвіч удзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праспекце Пераможцаў. Сафія балончыкам з фарбай малявала на шчытах сістэмы «Рубеж», а Ціхан здымаў гэта на відэа, а потым здымаў, як яна танчыць. Ціхан атрымаў 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Сафія — 2 гады.