Паліну Шарэнда-Панасюк пачалі судзіць у калоніі
Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк пачалі судзіць на выязным пасяджэнні ў Гомельскай жаночай калоніі.
Яе абвінавачваюць па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, паведамляюць праваабаронцы. Справу палітзняволенай разглядае Мікалай Крупадзёраў, піша REFORM.by.
Муж Паліны Андрэй Шарэнда напісаў, што на пасяджэнне суда нікога з родных і сяброў палітзняволенай не пусцілі, ён таксама адзначае, што пракурор запытаў для ягонай жонкі 1 год калоніі.
Прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк будзе агучаны днём 7 красавіка.
Нагадаем, жанчыну асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
У час папярэдняга суда яна выступіла з моцным апошнім словам.