Навіны дня. Затрыманне «рэйкавых партызанаў», банкруцтва эканомікі і няспынны тэрор грамадства

У традыцыйным вячэрнім аглядзе расказваем пра галоўнае, што адбылося ў Беларусі 6 сакавіка.


Навіна дня: сілавікі затрымалі траіх «рэйкавых партызанаў». Пасля затрымання ім прастрэлілі калені. Сваякі шукалі зніклых хлопцаў прыблізна тыдзень.

Беларускіх вайскоўцаў перакідваюць у Брагін. Маці слонімскага кантрактніка паведаміла СМІ, што сын знаходзіцца ля мяжы. Камандзіры гавораць пра «вучэнні», бацькі баяцца, што дзяцей адправяць на вайну.

Як жывуць беларускія ўцекачы ў Польшчы і ў якімі праблемамі ім даводзіцца сутыкацца, чытайце тут.

Беларусь чакае дэфолт? Лукашэнка забараніў пагашаць крэдыты міжнародных банкаўскіх устаноў. Для простых беларусаў у гэтым нічога добрага няма. Нават абяцаныя ўрадам цэны на расійскі газ не знізяцца.

Весткі з палёў рэпрэсій. Зміцер Дашкевіч, які сёння мусіў выйсці на волю пасля «сутак», затрыманы па крымінальнай справе.

Пачаўся суд над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк.

ГУБАЗіК правёў ператрус у кватэры адміністратаркі ТГ-канала «Карнікі Беларусі"», якая з'ехала з краіны.

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела маркетынгу выдання Андрэя Скурко перавялі ў магілёўскую турму.

Затрымалі дзяўчыну, якая зняла на відэа, як беларускія даішнікі выцягваюць кіроўцу з расійскага ваеннага грузавіка.

Палітвязень Ціхан Клюкач, які 9 сакавіка выйшаў на волю пасля адбыцця тэрміну, з'ехаў з Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: