Палітычным плацяць за тут ж працу ў 40 разоў менш! Як у Гомельскай калоніі дыскрымінуюць палітвязняў
У Гомельскай жаночай калоніі №4 адкрыта дыскрымінуюць палітвязняў — пра гэта распавялі людзі, якія нядаўна вызваліліся.
![_kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg _kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg](/img/v1/images/_kaljuczka___kraty___njavolja__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ад вязня, які
нядаўна вызваліўся, праваабаронцам стала вядома, што жанчынам, асуджаным па
палітычных артыкулах супрацоўнікі калоніі з парога заяўляюць, што для іх будуць
дзейнічаць асаблівыя правілы.
Усе палітвязні там адкрыта папярэджаныя пра адсутнасць карэспандэнцыі — лісты прыходзяць толькі ад сваякоў і тое не ўсе.
Штомесячная так званая “атаварка” ў турэмнай краме магчымая толькі на суму ў дзве базавыя велічыні (на сёння 64 рублі) нават пры адсутнасці іскаў да пагашэння.
![Адміністрацыя калоніі цісне на Марыю Калеснікаву Адміністрацыя калоніі цісне на Марыю Калеснікаву](/img/v1/images/maria_kalesnikava_2020_08.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Аднак самае галоўнае іх паражэнне ў правах тычыцца прамзоны калоніі. Калі "бытовічкі" маюць магчымасць атрымаць мінімальны заробак, які ў Беларусі складае на сёння 457 рублёў (з яго на рахунак паступае да 350 рублёў), то палітычным вязням плацяць пры аднолькавай з астатнімі выпрацоўцы не больш за 8 рублёў у месяц. Гэта значыць, у 40 разоў менш!
![Паліну Шарэнда-Панасюк пачалі судзіць у калоніі Паліну Шарэнда-Панасюк пачалі судзіць у калоніі](/img/v1/images/screenshot_20_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)