Палітзняволенаму Аляксею Сямёнаву ўзмацнілі рэжым і перавялі з «хіміі» ў калонію

Хлопец нібыта абразіў сваімі каментарамі міліцыянта, які распыляў газ і здзяйсняў гвалт супраць пратэстоўцаў.

sjamjonau_palitvjazni.jpg

24-гадовага Аляксея Сямёнава асудзілі ў Віцебску да двух з паловай гадоў «хіміі» паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксей у Інстаграме ў віцебскай суполцы абразіў міліцыянта, які распыляў газ і ўжываў гвалт супраць пратэстоўцаў.

З 21 сакавіка Аляксей адбываў тэрмін у папраўчай установе №3 у Бярозе.

Цяпер стала вядома, што за «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» Сямёнаву ўзмацнілі рэжым пакарання, таму перавялі з «хіміі» ў папраўчую калонію №5.