Паўла Вінаградава перавялі ў Баранавічы

Палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў баранавіцкі СІЗА

vinahradau_1908.jpg

Блогера і актывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).


10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым.

Ужо 16 сакавіка Паўлу прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Цяпер стала вядома, што днямі Паўла перавялі ў СІЗА-6.