Дзмітрый Дашкевіч арыштаваны па артыкуле аб масавых беспарадках

Дзмітрый Дашкевіч арыштаваны па артыкуле 342 частцы 1 — масавыя беспарадкі. Такім чынам, заўтра ён не выйдзе на волю, паведаміла ў Facebook яго жонка Наста Дашкевіч.

gubazik220324_mck2t_1.jpg


«Званіў следчы з СК. Дзмітрый арыштаваны па 342 ч1. Заўтра не выйдзе», — напісала яго жонка.

Нагадаем, 23 сакавіка у Дзмітрыя і Насты Дашкевічаў прайшоў ператрус. Дзмітрый быў затрыманы, 24 сакавіка яму прысудзілі 15 сутак па адміністрацыйнай справе.

Апроч таго, у ГУБАЗіК паведамілі, што на Дашкевіча «сабраны матэрыял для прыцягнення яго паводле артыкула 342 КК РБ, таксама ідзе праца па кваліфікацыі іншых ягоных дзеянняў, у тым ліку распальванні нянавісці праз інтэрнэт-супольнасці».

Адметна, што Дашкевіча здымалі ў кабінеце беларускіх сілавікоў, дзе на дзвярах вісяць прарасійскія плакаты з літарамі Z і V, што сталі сімваламі ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.