У сям’і Дашкевічаў прайшоў ператрус
У Дзмітрыя і Насты Дашкевічаў прайшоў ператрус, паведаміла журналістка Таццяна Шапуцька.

«Найхутчэй, у Дзмітрыя і Насты Дашкевічаў толькі што прайшоў вобшук (са словаў суседзяў). Забралі ўсю тэхніку, лепш пачысціць перапіскі. Наста на свабодзе, але сувязі з ёй пакуль няма, бо забралі тэлефоны. Дзмітрыя пакуль што забралі “людзі ў чорным”», — напісала Таццяна Шапуцька.
На мінулым тыдні Дзмітрыя і Насту выклікалі на допыт.