Зміцер Дашчевіч — на Акрэсціна
Пра тое, што актывіста Зміцера Дашкевіча трымаюць на Акрэсціна, паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку яго жонка, Наста Дашкевіч.

Фота з фэйсбуку
Наста Дашкевіч напісала, што Зміцер у ІЧУ на Акрэсціна чакае суда:
«Навіны на цяперашні час такія: Зміцер знайшоўся сёння на ІЧУ на Акрэсціна. Мяркую, што будзе адміністратыўны суд сёння/заўтра. Ці гэтым усё скончыцца — невядома. Час цяжкі, але мусім трымацца. Учора быў вельмі складаны дзень».
Нагадаем, учора ў Дашкевічаў адбыўся ператрус. Пасля ператрусы Змітра забралі «людзі ў чорным».
На мінулым тыдні Дзмітрыя і Насту выклікалі на допыт.