ГУБАЗіК хоча абвінаваціць Дашкевіча па крымінальных артыкулах

ГУБАЗіК у сваім новым тэлеграм-канале напісаў пра затрыманне Змітра Дашкевіча.

zmicer_daszkevicz.jpg

У ГУБАЗіК  паведамілі, што на Дашкевіча "сабраны матэрыял для прыцягнення яго паводле артыкула 342 КК РБ, таксама ідзе праца па кваліфікацыі іншых ягоных дзеянняў, у тым ліку распальванні нянавісці праз інтэрнэт-супольнасці".

Адметна, што Дашкевіча здымалі ў кабінеце беларускіх сілавікоў, дзе на дзвярах вісяць прарасійскія плакаты з літарамі Z і V, што сталі сімваламі ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.

Сёння раніцай, 24 сакавіка, Наста Дашкевіч, жонка Змітра, паведаміла, што актывіста трымаюць на Акрэсціна. Сёння ж мусіў адбыцца суд над Змітром па адміністрацыйным артыкуле.