У Мазыры затрымалі жонку лідара гурта «Ня варта» і яшчэ дзясятак чалавек
ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне больш за дзесяць мазырчукоў, якіх называе «радыкальнымі анархістамі». Па інфармацыі сілавікоў, супраць дваіх з іх распачалі крымінальныя справы аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361-4 КК), паведамляюць праваабаронцы.
Таксама паведамляецца, што падчас ператрусаў у затрыманых канфіскавалі «пратэсную сімволіку» і «іншыя забароненыя да грамадзянскага
абароту прадметы і рэчывы».
На «пакаяльных відэа» журналісты пазналі жонку вакаліста гурта «Ня варта» Фёдара Чаранкова Крысціну.
Яна распавядае, што са снежня 2020 года публікавала ў Instagram пасты «з
негатыўнай ацэнкай працы супрацоўнікаў [міліцыі], і з абразамі на іх
адрас». Пры гэтым, падкрэслівае яна, нікога пайменна яна не называла.
Другая затрыманая распавядае, што была падпісаная на
«экстрэмісцкія тэлеграм-каналы». Яна таксама кажа, што здымала на
мабільны тэлефон перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і дасылала гэтыя відэа ў чат-бот аднаго з тэлеграм-каналаў.
Яшчэ некалькі затрыманых таксама кажуць пра падпіскі на «экстрэмісцкія каналы» і ўдзел у пратэстах 2020 года.