Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні 25 сакавіка
Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Мінску 25 сакавіка.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Сярод затрыманых — Данііл Асавелюк, Арцём Сабалеўскі, Станіслаў Базарнаў.Таксама паведамляецца пра затрыманне Аляўціны і Віктара Бяляўскіх, якія былі дастаўлены ў Першамайскі РАУС. Аляўціну адпусцілі, а Віктара перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна. Вячаслава Загорскага, дастаўленага ў Фрунзенскае РАУС, таксама перавялі на Акрэсціна.
У спісах затрыманых таксама Сяргей і Галіна Філіпавы 1953 года нараджэння, Марыя Каржанеўская, Віктар Маразевіч.