На аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна завялі крымінальную справу

Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту яго перазатрымалі.

Марк Бернштэйн

Марк Бернштэйн


Марк Бернштэйн адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак стала вядома, што ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках»).
Марк Бернштэйн — аўтар Вікіпедыі і блогер. Уваходзіў у спіс топ-50 найлепшых аўтараў Вікіпедыі ў рускамоўным сегменце.
Яго затрымалі 11 сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКа МУС. Паводле інфармацыі праваабаронцаў — па запыце ФСБ Расіі. Фотаздымак затрыманага быў размешчаны з подпісам «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы».
Затрыманне Марка здарылася на наступны дзень пасля таго, як у расійскім праўладным тг-канале з'явілася інфармацыя, што дзеянні Бернштэйна трапляюць пад закон «аб фэйках». Гэта закон, які прынялі ў Расійскай Федэрацыі: цяпер за распаўсюд «фэйкаў» пра дзеянні вайсковых сіл Расіі могуць прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў.
Бернштэйна пакаралі 15-сутачным арыштам па арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі»).