Затрыманых на Дзень Волі судзілі ў суботу

Прысуды: ад 7 да 15 сутак.

photo_2022_03_27_10_46_44.jpg

Па інфармацыі праваабаронцаў, 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры Мінска затрымалі 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Да іх пад’ехалі сілавікі на двух бусах, затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РУУС.
Учора, у выходны дзень, у судзе Цэнтральнага раёна над імі прайшлі суды. Вядома, што двум мужчынам прызначылі па 15 сутак арышту.
Але Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя суддзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ІЧУ Акрэсціна.
Таксама вядома, што суд Заводскага раёна 26 сакавіка асудзіў мінчука да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.