Затрымалі ксяндза з касцёла ў Лынтупах

Гэта адбылося 24 сакавіка ў гарадскім пасёлку Лынтупы. Цяпер ксёндз знаходзіцца ў ІЧУ горада Паставы.

Лынтупы, касцёл Андрэя Апостала

Лынтупы, касцёл Андрэя Апостала

Затрымалі ксяндза, які служыць у касцёле Андрэя Апостала ў Лынтупах Віцебскай вобласці, паведамляюць праваабаронцы.

Гэта адбылося 24 сакавіка ў гарадскім пасёлку Лынтупы. Цяпер ксёндз знаходзіцца ў ІЧУ горада Паставы.
Затрыманага ў Лынтупах святара клічуць Аляксандр Баран. Ëн ураджэнец Браслаўшчыны, са Слабодкі. У 2020 ён разам з жыхарамі Лынтуп быў на акцыі за свабодныя выбары і супраць лукашэнкаўскага беззаконня.