Сілавікі затрымалі жанчын з парасонамі (абноўлена)

Вядома пра 5 затрыманых жанчын.

zanczyny_z_parasonami.jpg

Сілавікі ўварваліся да жанчын сталага веку і затрымалі іх. Сілавікі сцвярджаюць, што гэта — «жанчыны з парасонамі».
На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб затрыманні 5 жанчын. На апублікаваным там відэа сілавікі ў поўнай экіпіроўцы ўварваліся ў кватэру да сталых жанчын, не падобных да ўдзельніц акцыі. Адбылося гэта яшчэ 20 сакавіка.
Паводле праваабаронцаў, затрыманыя сёстры Наталля і Галіна Сінілевіч, Вольга Калашнікава, Таццяна Ціханава.

Абноўлена

З'явілася інфармацыя, што сярод затрыманых няма нікога, хто ўдзельнічаў у акцыі з парасонамі.