У Мінску затрыманы папулярызатар Вікіпедыі Марк Бернштэйн
У Мінску ГУБАЗіК затрымаў вядомага актывіста, IT-спецыяліста і папулярызатара развіцця інтэрнэт-энцыклапедыі Wikipedia.оrg Марка Бернштэйна, паведамляюць праваабаронцы.

Марк Бернштэйн уваходзіць у спіс «топ-50 лепшых аўтараў сегмента на рускай мове».
У тэлеграм-канале ГУБАЗіКу апублікавана фота Бернштэйна з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы».
Якія абвінавачанні прад'явілі Марку — пакуль невядома. Але імаверна яго маглі затрымаць у Мінску па запыце расійскай ФСБ. Паводле блогера Антона Матолькі, Марка затрымалі на наступны дзень пасля публікацыі ў пракрэмлёўскім тг-канале інфармацыі пра тое, што Бернштэйн трапляе пад новы расійскі закон аб фейках пра вайну.