Мінчук зрабіў заўвагу міліцыянтам — яму зламалі тры рэбры і асудзілі на 13 сутак арышту

Былога акцёра Тэатра імя Горкага Арсенія Сячко затрымалі ў Мінску 6 сакавіка. Праходзячы каля свайго дома хлопец заўважыў, як міліцыянты затрымліваюць мужчын нападпітку і зрабіў ім заўвагу. За гэта Арсенія таксама затрымалі і склалі пратакол за пікетаванне, паведамляюць праваабаронцы.

275661752_4823137324430795_2811950538273162936_n.jpg


Арсенія моцна збілі ў Фрунзенскім РУУСе. 7 сакавіка суддзя Дзмітрый Лукашэвіч, нягледзячы на кепскі стан здароў’я і просьбу даць штраф, асудзіў яго да 13 сутак арышту. Але ў ізалятар Арсеній так і не трапіў: медык у ІЧУ адмовілася прыняць яго, бо ў хлопца зламаныя тры рэбры.
Сячко шпіталізавалі ў лякарню. Учора дактары былі вымушаныя зрабіць пракол лёгкага, бо там пачала збірацца вадкасць.
Пасля выпіскі з бальніцы Арсеній мусіць адбыць 13-сутачны арышт.