Праз данос затрымалі вядомую візажыстку Вольгу Томіну
У Беларусі ў апошнія дні пераважна затрымліваюць за пратэсты супраць вайны Расіі ва Украіне і магчымага ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у ёй.

Вольга Томіна
Затрымалі візажыстку Вольгу Томіну, на якую падпісаныя паўмільёна чалавек. Відэа з яе допытам з’явілася ў заблакаваным тэлеграм-канале, звязаным з беларускімі сілавікамі. Пра выпадак піша «Наша ніва».
Томіна кажа, што хадзіла на мітынгі дзеля праўды, бо ёй было крыўдна, што збіваюць людзей.
У яе трое дзяцей, яна з’яўляецца вельмі вядомай візажысткай — на яе Інстаграм падпісаныя больш за паўмільёна чалавек.
Паводле папярэдняй інфармацыі вядома, што Вольгу Томіну затрымалі на падставе даносаў, яе трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.