Яшчэ сем чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

Праваабарончая супольнасць чарговы раз пашырыла спіс палітычных зняволеных у Беларусі. Дадаліся яшчэ сем асуджаных, цяпер у краіне 1089 палітвязняў

19027532_86af_4391_b154_53057e437134_w1200_r1.jpg

Палітвязнямі сёння прызнаныя:

Аляксандр Гуліда, асуджаны па арт. 367 і 368 КК за паклёп на А.Лукашэнку і абразу А.Лукашэнкі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзімір Сільвановіч, асуджаны па ч. 3 арт. 203 КК за распаўсюд персанальных дадзеных супрацоўніка МУС, арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў, арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады і ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Канстанцін Прусаў, асуджаны па арт. 369 КК за а абразу прадстаўніка ўлады, ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі, арт. 367 КК за паклёп на А.Лукашэнку да трох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Яўген Банцэвіч, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Уладзімір Матвейчык, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

Яўген Віславух, ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК за распальванне варожасці — каментар у сацыяльнай сетцы па «справе Зельцара»;

Аляксандр Базараў, асуджаны па ч.1 арт.130 КК за каментар, які, згодна экспертызе, змяшчаў «ускоснае падахвочванне да гвалту над супрацоўнікамі МУС» да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі.