У судзе над мастаком-палітвязнем Алесем Пушкіным затрымалі траіх чалавек
На судзе над Алесем Пушкіным затрымалі траіх чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Сярод іх — 73-гадовы вядомы мастак Алесь Цыркуноў.
![ales_puszkin_2.jpg ales_puszkin_2.jpg](/img/v1/images/ales_puszkin_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мастака Алеся Цыркунова затрымалі за стужкі на кашулі — бел-чырвона-белую і жоўта-блакітную. Пра гэта распавялі сведкі.
Алеся Пушкіна пачалі судзіць учора, 10 сакавіка. Мастак-палітвязень хадайнічаў пра адвод суддзі і дзяржабвінаваўца. Падчас суда Алесь Пушкін здолеў паспець распавесці прысутнымі на судовым пасяджэнні, што з 3 лютага не атрымлівае карэспандэнцыі. Мастак шмат малюе ў следчым ізалятары — стварыў каля 200 партрэтаў сукамернікаў і супрацоўнікаў установы.
Суддзя адхіліла хадайніцтвы Пушкіна і зрабіла працэс закрытым.
![Алесь Пушкін: першы дзень суда «У будынак яго заносілі ў гарызантальным стане». Як праходзіў першы дзень суда над Алесем Пушкіным](/img/v1/images/275380487_4821095564654935_5230070926622328527_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)