Мікіту Емяльянава асудзілі дадаткова да двух гадоў калоніі
Сёння ў судзе палітвязню прызначылі пакаранне — па сукупнасці прысудаў шляхам поўнага складання з раней неадбытым пакараннем — тры з паловай гады калоніі з адбываннем ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.

Палітзняволенага Мікіту Емяльянава асудзілі да двух гадоў калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», паведамляюць праваабаронцы
Анархіста Мікіту Емяльянава асудзілі на два гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса, а канчаткова прызначылі пакаранне па сукупнасці прысудаў шляхам поўнага складання з раней неадбытым пакараннем ў выглядзе трох з паловай гадоў калоніі з адбываннем ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.
Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор. Справу разглядала суддзя Аксана Ратнікава.