На Акрэсціна і ў ІЧУ у Баранавічах таксама не прымаюць перадачы
У баранавіцкім ІЧУ і на Акрэсціна ў Мінску не прымаюць перадачы. «Нам забаранілі», — патлумачылі сваякам.
Учора стала вядома, што для затрыманых па адміністрацыйных справах у ІЧУ Жодзіна не будуць прымаць перадачы з 9 па 17 сакавіка. Сёння таксама не прымалі перадачы на Акрэсціна ў Мінску і ў баранавіцкім ІЧУ, паведамляюць праваабаронцы.
У Баранавічах сваякам арыштаванага па «палітычным» артыкуле адказалі: «Нам забаранілі».
Прычына адмовы прымаць перадачы — каранавірус. Перадаваць можна толькі лекі.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што ў Беларусі існуе афіцыйны пералік падстаў для адмовы ў прыёме перадач — аднак адмовы ў прыёме перадач у сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай у ім няма.