Змітру Дашкевічу прысудзілі 15 сутак
Змітру Дашкевічу прысудзілі 15 сутак па адміністрацыйнай справе. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наста.
Інфармацыя пра затрыманне Змітра Дашкевіча з'явілася сёння. У ГУБАЗіК паведамілі, што на Дашкевіча «сабраны матэрыял для прыцягнення яго паводле артыкула 342 КК РБ, таксама ідзе праца па кваліфікацыі іншых ягоных дзеянняў, у тым ліку распальванні нянавісці праз інтэрнэт-супольнасці».
Адметна, што Дашкевіча здымалі ў кабінеце беларускіх сілавікоў, дзе на дзвярах вісяць прарасійскія плакаты з літарамі Z і V, што сталі сімваламі ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.