Затрымана Тацяна Вадалажская
Метадолага і сацыёлага, праграмную каардынатарку «Лятучага ўніверсітэта» Тацяну Вадалажскую затрымалі сёння падчас візіту на допыт у Следчы камітэт.

Тацяна Вадалажская. Фота: facebook.com
Як пішуць калегіТацяны Вадалажскай, яе затрымалі пасля візіту ў СК.
Тацяна Вадалажская была ўпершыню затрыманая 4 жніўня 2021 г., правяла 10 сутак на Акрэсціна, пасля чаго яе адпусцілі ў статусе падазраванай па арт. 342. На працягу ўсяго гэтага часу Таццяну некалькі разоў выклікалі на допыты ў СК, ад следства яна не хавалася, на допыты з'яўлялася.
На мінулым тыдні Тацяна падала хадайніцтва ў СК з просьбай аб дазволе выехаць у Літву на лячэнне. Сёння яна пайшла па адказ на сваё хадайніцтва ў СК, там ёй была прад'яўлена пастанова аб заключэнні пад варту.
Цяпер Тацяна Вадалажская знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Адвакат Тацяны даў падпіску аб неразгалошванні, таму больш ніякіх падрабязнасцей невядома.