У Мінску затрыманая Марыя Каржанеўская — яна шукала сына

Учора супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў Заслаўі затрымалі 21-гадовага сына Марыі Данііла.

Марыя Каржанеўская, фота з сацыяльных сетак

Марыя Каржанеўская, фота з сацыяльных сетак

Перад гэтым у іх кватэры зладзілі ператрус, калі гаспадароў не было дома.
Сёння Марыя Каржанеўская пайшла да сілавікоў, каб даведацца, што з яе сынам і забраць яго ровар. Потым яна выйшла на сувязь з Цэнтральнага РУУС Мінска, такім чынам стала вядома пра яе затрыманне.
Яе сын Данііл Каржанеўскі сёння быў пакараны судом Мінскага раёна 12 суткамі арышту за «непадпарадкаванне».