Сёння ў калоніі судзяць палітвязня Ціхана Осіпава. Дапоўнена: +7 месяцаў зняволення
У магілёўскай калоніі №15 сёння пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Ціхана Осіпава, ужо асуджанага да 11 гадоў зняволення
Цяпер яго судзяць па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу разглядае суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна. Жонку Ціхана на працэс не пусцілі.
У папраўчую калонію №15 палітвязня перавялі 15 жніўня 2021 года. За сем месяцаў у калоніі, яго ўжо двойчы каралі суткамі ў ШІЗА і два разы змяшчалі ў ПКТ. Апошні раз у памяшканне камернага тыпу яго адправілі на 4 месяцы, дзе ён павінен быў знаходзіцца да 14 красавіка.
Дапоўнена: Ціхану Осіпаву прызначылі яшчэ сем месяцаў зняволення, а таксама змянілі рэжым з узмоцненага на строгі.
Падтрымайце Ціхана: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ціхан Сяргеевіч Осіпаў.