Роўна год, як затрымалі журналіста Андрэя Пачобута

Роўна год таму — 25 сакавіка 2021-га — затрымалі гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута.

paczobut_2.jpg

25 сакавіка мінулага года дадому да журналіста прыйшлі сілавікі.

У красавіку яму выставілі абвінавачванне па артыкулу «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці». Цяпер яму пагражае ад пяці да дванаццаці год зняволення, нагадвае канал «Права маюць».

Па дадзеных Генпракуратуры, з 2018 году Саюз палякаў Беларусі нібыта арганізоўваў акцыі, прысвечаныя «праклятым жаўнерам».

Андрэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя, супрацоўнічаў з замежнымі выданнямі. Вывучае гісторыю Армію Краёвая на тэрыторыі Беларусі.

Пачобута прызналі палітзняволеным. У снежні 2021 ён атрымаў званне «Журналіста года» па версіі Grand Press. Гэта ўжо другая такая ўзнагарода ў Анджэя Пачобута. Мінулы раз ён атрымліваў яе ў 2011.

Яму тройчы прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся. У чэрвені мінулага году. У чэрвені 2021 года трох з пяці грамадзян Беларусі, затрыманых у рамках «польскай справы», вывезлі ў Польшчу. Паводле інфармацыі некаторых крыніц, Пачобут ад такой прапановы адмовіўся. У турме Анджэй перахварэў каранавірусам. Яго прызналі схільным да экстрэмізму. Партал Znadniemna.pl, дзе працаваў Анджэй, быў уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго заблакавалі. У сакавіку 2022 года стала вядома, што гарадзенец ужо доўгі час не атрымлівае ў турме лісты. Яго жонцы Аксане Пачобут таксама перасталі прыходзіць лісты ад мужа. 24 лютага стала вядома, што «следства» па крымінальнай справе Анджэя Пачобута падоўжанае яшчэ на тры месяцы.