«Тысячы лістоў ляцяць за краты». Новая песня KRIWI (відэа)
У Дзень Волі KRIWI прэзентуе новую песню "Listy". Яна прысвечана палітвязням Беларусі і ўсім тым, хто піша ім лісты.
"Цудоўная песня. Нягледзячы на жахлівую сітуацыю — маем больш за 1000 палітзняволеных — яна светлая і прасякнутая любоўю, надзеяй і верай у перамогу дабра над злом. Яна дапамагае нам не апускаць рукі".
KRIWI стварылі яе ў калабарацыі з беларускімі спявачкамі Валерыяй Дэле, Ганнай Хітрык, Настай Шпакоўскай пры падтрымцы @by_culture.
Кліп зрабіла мастачка Аляксандра Канафальская.
Чорная фарба, белая папера, чырвоныя сэрцы — слёзы, кроў, любоў, словы, запакаваныя ў капэрты.
"Вобразы птушак, вольных у сваім палёце, не пакідаюць мяне с пачатку пратэстаў у Беларусі. Вось і ў кліпе шмат птушак, што лятуць, як лятуць нашы лісты, нягледзячы ні на што. Яшчэ птушкі заўсёды вяртаюцца дамоў. А цяпер якраз вясна — час вяртання, — расказала @by_culture Аляксандра. — Я веру, што ўсе палітвязні вернуцца дамоў, як вясеннія птушкі. Што вернемся дамоў і мы, хто вымушаны быў з'ехаць. І над Мінскам, над Беларуссю абавязкова ўзыйдзе бела-чырвона-белая вясёлка".