Анжаліку Борыс выпусцілі з-за кратаў

Палітзняволеную старшыню Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс выпусцілі з-за кратаў.

anzhalika_boryis_2.jpg

Пакуль не зусім зразумела, ці Анжаліку Борыс вызвалілі, ці неяк змянілі меру стрымання на нейкі іншы від абмежавання волі, адзначаюць праваабаронцы

Пэўныя падрабязнасці вызвалення палітзняволенай Анжалікі Борыс прагучалі ад Юрыя Васкрасенскага. "Па маёй інфармацыі, вызваленне Анжалікі Борыс з'явілася вынікам эфектыўнага ўзаемадзеяння дыпламатаў дзвюх краін і рашэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля такой міласэрнай пастановы хочацца спадзявацца на пачатак нармалізацыі стасункаў паміж польскім і беларускім бокам", — заявіў Васкрасенскі.

Верагодна, Анжаліку Борыс вывезлі ў Гродна. Ёй зменена мера стрымання. Кантактаваць з польскімі дыпламатамі ёй пакуль не дазваляецца.