Ірэна Бярнацкая: Наш абавязак змагацца за Анжаліку і Анджэя
«Я не палітык, але мне вельмі шкада тых людзей, якія аказаліся ў
закладніках. Мы таксама ў закладніках. Я проста не магу зразумець, як адзін
чалавек, праз якога ўсё гэта адбываецца, так мучыць людзей? І ніхто яму не можа
даць рады», — сказала Ірэна Бярнацкая, што ведае жыццё за кратамі з уласнага
досведу, у размове з журналістамі «Радыё Рацыі».