Сайт Саюза палякаў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім
Беларускія ўлады дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сайт Саюза палякаў.

Ілюстрацыйнае фота — Сейм Польшчы год таму прыняў рэзалюцыю па пераследзе палякаў у Беларусі. Фота PAP/Wojciech Olkuśnik
Сайт Саюза палякаў Беларусі nadniemnemgrodno.pl уключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы.