Журналісту Андрэю Пачобуту працягнулі тэрмін зняволення
Андрэй Пачобут знаходзіцца ў СІЗА шосты месяц. Ён прынцыпова адмовіўся з’язджаць з Беларусі.
![paczobut_1_1.jpg paczobut_1_1.jpg](/img/v1/images/paczobut_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палітзняволенаму журналісту Андрэю Пачобуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 3 месяцы, паведамляюць праваабаронцы.
Андрэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку па так званай «справе палякаў». Журналіста вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.