Аляксандру Васілевічу зноў працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Палітзняволены Аляксандр Васілевіч ужо амаль год за кратамі.
Палітзняволенаму сузаснавальніку kyky.оrg і «The Village-Беларусь», уладальніку «Vondel / Hepta» і прасторы «Галерэя Ў» Аляксандру Васілевічу ў чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку яго жонка: «Аляксандр Васілевіч застаецца ў турме. Сёння яму прынеслі працяг зняволення. Саша ў турме ўжо год».