«240 дзён лістоў!» Фігурант справы «Прэс-клуба» Сяргей Альшэўскі паказаў, колькі лістоў яму прыходзіла ў СІЗА
Сяргей Альшэўскі, які быў у зняволенні па справе «Прэс-клуба» і нядаўна выйшаў на волю, апублікаваў у сацсетках фота з лістамі, якія прыходзілі яму за краты.

«240 дзён лістоў! Дзякуй усім, хто пісаў, падтрымліваў і чакаў!!! І няважна, ці дайшлі вашы лісты да мяне, а мае адказы — вам! Важна тое, што 240 дзён я быў не адзін, у мяне былі вашы лісты!» — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.