Знішчана чарговае пахаванне польскіх салдат — цяпер у Ваўкавыску
У Беларусі заўважылі яшчэ адзін выпадак знішчэння магіл польскіх жаўнераў — гэтым разам у Ваўкавыску. Гэта ўжо трэці падобны інцыдэнт за тыдзень.

«Яшчэ адно польскае месца памяці ў Беларусі разбуранае! Знішчанае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску» — напісаў у сваім фэйсбуку намеснік старшыні незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі, перадае REFORM.by.

Нагадаем, на гэтым тыдні стала вядома аб двух знішчаных пахаваннях польскіх жаўнераў у Беларусі — у Мікулішках і Качычах. Пры гэтым МЗС Беларусі заяўляе, што ў Мікулішках не было зарэгістравана воінскіх пахаванняў.
