Беларускія ўлады абяцаюць не перашкаджаць навучанню дзяцей у польскіх школах

Спікер Сенату Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі сустрэўся ў Мінску з старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам.

Станіслаў Карчэўскі PAP/Leszek Szymański

Станіслаў Карчэўскі PAP/Leszek Szymański

Станіслаў Карчэўскі падчас візыту ў Беларусь, прымеркаванага да ўрачыстасцяў з нагоды 30-годдзя Саюзу палякаў Беларусі, правёў у Мінску перамовы са старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Палітыкі абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца двухбаковых адносін і супрацоўніцтва, а таксама гаварылі на тэму сітуацыі палякаў у Беларусі. Падводзячы вынікі перамоваў, польскія ўлады кажуць пра «важны крок» у польска-беларускіх адносінах.
Як перадае карэспандэнт Польскага радыё, беларускія ўлады паабяцалі, што не будуць абмяжоўваць доступ дзяцей з польскіх сем'яў да навучання ў школах на польскай мове. Раней мясцовыя органы самакіравання штучна ўсталёўвалі ліміт месцаў у першых класах. «Цяпер кожнае дзіця, чые бацькі пададуць адпаведную заяву, будзе прыняты ў польскамоўнай клас», – сказаў спікер Станіслаў Карчэўскі.
Карчэўскі і Мясніковіч гаварылі таксама аб легалізацыі непрызнанага беларускім урадам Саюзу палякаў на Беларус, чаго дамагаюцца прадстаўнікі польскай нацыянальнай меншасці. Пералому не было, але, на думку Станіслава Карчэўскага, прагнозы станоўчыя.
radyjo.net