У Познані пенсіянеры атрымаюць медычныя бранзалеты SOS
На бранзалеце будзе знаходзіцца інфармацыя пра хваробы і лекі, які прымае дадзены чалавек.
Познаньскі медычны бранзалет SOS узнік па ўзору папулярнай у заходняй Еўропе «медычнай біжутэрыі». На ім будзе знаходзіцца інфармацыя пра хваробы і лекі, які прымае дадзены чалавек. Бранзалет, які атрымаюць пенсіянеры ў Познані, дапаможа лекарам хуткай дапамогі аказаць неабходныя паслугі. На бранзалеце таксама змесцяць кантактны нумар да сваякоў.
Медычны бранзалет у практыцы з’яўляецца пашырэннем існуючай у Познані «Скрынкі жыцця». Скрынку, часцей за ўсё, трымаюць у лядоўні. У яе кладуць інфармацыю, якая можа дапамагчы лекарам хуткай дапамогі.
«Усё ж медычны бранзалет SOS больш прыдатны па-за домам. Ён не толькі аблегчыць медычнаму персаналу працу, але, што самае галоўнае, старэйшыя людзі дзякуючы яму будуць адчуваць сябе больш бяспечна», — пераконвае намеснік мэра Познані Анджэй Салярскі.
Праект цяпер знаходзіцца ў стадыі тэставання. З 15 жніўня да 14 снежня за бранзалетам можа прыйсці кожны жыхар Познані, якому споўнілася 70 гадоў.